A
A
A
Официальный веб-сайт государственного учреждения образования
Cредняя школа № 66 г. Гомеля

Свидетельство о государственной регистрации юридического лица

 с регистрационным номером № 490423690 ЗДЕСЬ

адрес: ул. Макаенка, 19, 246038, г. Гомель

тел. +375 232 24-58-72  school66@gomel.centroo.by

телефоны горячей линии: 

+375 232 21-18-48 - Котило Анатолий Антонович, директор; 

+375 232 24-94-10 - Сердюк Светлана Владимировна, зам. по УР; 

+375 232 24-37-87  Иваничкина Ольга Павловна, зам. по УР;

+375 232 24-93-17 Воронцова Ирина Михайловна, зам. по ВР

и служба СППС;

+375 232 51-34-97

Управление образования Гомельского горисполкома

Яндекс.Метрика
Достижения
ГОД В БЕЛАРУСИ

Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал Указ № 1 от 3 января 2025 г., которым 2025 год объявлен Годом благоустройства

 

Обратная связь
 
Eсли у Вас возникли вопросы, на которые Вы не нашли ответов, либо у Вас появились дополнительные вопросы по существующему на сайте материалу, Вы можете задать их нам, воспользовавшись формой обратной связи
Вы можете записаться на прием к специалистам, работающим в нашей школе,  с учетом графика их работы по интересующим Вас вопросам, воспользовавшись формой обратной связи

 
 
 

"Прямая линия отдела образования, спорта и туризма администрации Центрального района города Гомеля" 
телефоны :
80232 34 31 07
34 31 26
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Вам окажут информационную помощь,
 если Вы находитесь 
в трудной жизненной ситуации
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

ГОТОВИМ ПЕДАГОГОВ - СОЗИДАЕМ БУДУЩЕЕ



Схема безопасных маршрутов учащихся

  

 

 

 
 
 

«Учиться - чтобы знать! Знать - чтобы уметь!
Уметь - чтобы делать! Делать - чтобы получать радость!»

Паняцце пра складаназлучаны сказ

 

Мэты: фарміраваць паняцце пра складаназлучаны сказ, яго будову, значэнне, ужыванне; выпрацоўваць уменне распазнаваць па сродках сувязі такія моўныя адзінкі ў тэксце, адрозніваць ад простых сказаў з аднароднымі членамі; абазначаць графічна злучнікі на мяжы частак складаназлучанага сказа, падкрэсліваць граматычныя асновы і выдзяляць злучнікі, што звязваюць аднародныя члены; удасканальваць уменне інтанаваць складаназлучаныя сказы, вызначаць межы іх частак; складаць схемы. Фарміраваць культуру вуснага і пісьмовага маўлення вучняў, выхоўваць добразычлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя і людзей, да прыроды.

 

Абсталяванне: прэзентацыя “Паняцце пра складаназлучаны сказ”, карткі-заданні,

 

Эпіграф:       О хараство асенніх дзён празрыстых,
Бязгутарнасць прыроды і спакой.
Ўрачыста полем з пушчаў залацістых
Прыйшла туга і пала над вадой.

А там застыла яснасць даляў чыстых
Над цёмнай рунню й чорнай цаліной,
І холад лёгкі ў косах прамяністых
Разліла сонца хваляй нежывой.

Уладзімір Жылка

Тып урока: урок набыцця новых ведаў

ХОД УРОКА

Арганізацыйны момант.

Слова настаўніка.

Такія цудоўныя радкі пра казачную пару года сказаў Уладзімір Жылка. І не толькі ён у сваіх творах звяртаўся да апісання восені. Зараз на самой справе цудоўная пара, якая зазірнула і ў наш клас, зачароўваючы сваімі фарбамі , гукамі,  падштурхоўваючы да глыбокіх роздумаў.

Рыса, якая адрознівае многіх пісьменнікаў, - гэта магчымасць віртуозна карыстацца словам, рознымі сінтаксічнымі канструкцыямі, якія дапамагаюць выказаць складаныя думкі, перажыванні, пачуцці. І многія з нас могуць дасягнуць падобных вышынь, але гэтаму трэба вучыцца. І сёння, знаёмячыся з творамі беларускіх мастакоў слова, з ўзорам  і мэтай выкарыстання складаных сказаў у мастацкіх тэкстах, будовай складаназлучаных сказаў, сродкамі сувязі частак у дадзеных сказах, будзем вучыцца адрозніваць складаназлучаныя сказы ад простых з аднароднымі членам, будаваць схемы сказаў,характарызаваць сродкі сувязі частак складаназлучаных сказаў. 
Але спачатку давайце ўзновім веды пра асноўныя віды складаных сказаў. (Запаўненне сляпой схемы)

Складаныя сказы

З адным відам сувязі частак            з рознымі відамі сувязі частак

?                           бяззлучнікавыя

?                      ?

 

Даць характарыстыку прапушчаным відам складаных сказаў.

Работа па тэме ўрока.

Прачытайце тэкст. Вызначце тэму і галоўную думку тэксту, вызначце, да якога стылю належыць.

(1)У кастрычніку прыроду агортвае своеасаблівы сум і туга. (2)З дрэў асыпаецца апошняя лістота, і яе суцэльны рознакаляровы дыван густа ўкрывае адсырэлую зямлю. (3) Неба зацягваецца хмарамі, і цярушыць дробны дождж.

(4)Але надвор’е ў кастрычніку пераменлівае і неаднастайнае. (5) То ідуць працяглыя дажджы, то ўсталююцца амаль летнія дзянькі. (6)Сонца засвеціць шчыра і ласкава, і неба ачысціцца ад хмар, здзівіўшы празрыстым паветрам.

( Тэма – прырода ў канцы кастрычніка.

Ідэя - ёсць асаблівая прыгажосць ў зменлівасці надвор’я  восенню,што навявае своеасаблівы сум і тугу.

Стыль – мастацкі.

-      Я спадзяюся: вы заўважылі, што ў тэксце ўжыты сказы рознай будовы. Ваша задача – пабудаваць схемы сказаў.

1, 4, 6

2, 3, 6

О і О

[   ], і  [   ].

О і О

[   ], і  [   ].

[О і О ] , і [   ].

[О і О ] , і [   ].

-      1 варыянт. Запісаць нумары простых сказаў з аднароднымі членамі, пабудаваць схему сказа.(1 4 6)

-      2 варыянт. Запісаць нумары складаных сказаў,часткі якіх звязаны злучнікам і, пабудаваць схему сказа.(2 3 6)

-      Чаму двойчы быў названы 6 сказ.

-      Што можам сказаць пра пастаноўку коскі перад адзіночным злучнікам і ў простым сказе і складаным.

-      Чаму не выпісалі 5 сказ? Запіс сказа на дошцы, вызначэнне граматычных асноў, сродку сувязі частак. ( Вывад: складаны сказ, часткі якога раўнапраўныя, звязаныя размеркавальным злучнікам то-то).

-      Ці можам мы складаныя сказы, ужытыя ў тэксце, назваць складаназлучанымі?

А каб адказаць на гэта пытанне, нам трэба вызначыць, які сказ называецца складаназлучаным. Выкажыце свае меркаванні.

Кошык ідэй

Складаназлучаны сказ – гэта …

Агучванне запісаных вучнямі паняццяў.

 

Работа з тэкстам падручніка.(на аснове правіла адкінуць памылковыя і запісаць азначэнне складаназлучанаг сказа)

Работа з АК: запіс паняцця ў сшытык.

 

Складаназлучаны сказ – гэта сказ, у якім 2 ці больш частак звязаны злучальнымі злучнікамі.

 

Узнаўленне  ведаў пра злучальныя злучнікі:

Злучнік – службовая часціна мовы, якая служыць для сувязі сінтаксічных адзінак( членаў сказа, частак складанага сказа, самастойных сказаў, абзацаў тэксту )

 

Карыстаючыся табліцай на форзацы падручніка, назавіце групы злучальных злучнікаў, якія выступаюць сродкамі сувязі частак складаназлучанага сказа.

 

Работа з АК: схема ў АК

Замацаванне

Карыстаючыся табліцай злучнікаў, кластарам, знайдзіце, выпішыце складаназлучаныя сказы ў прапанаваных вам вершах. Падкрэсліце граматычныя асновы, вызначце злучнікі, якія звязваюць часткі складанага сказа, назавіце іх від. Пабудуйце схемы.

Работа ў парах.

1 рад

О хараство асенніх дзён празрыстых,
Бязгутарнасць прыроды і спакой.
Ўрачыста полем з пушчаў залацістых
Прыйшла туга і пала над вадой.

А там застыла яснасць даляў чыстых
Над цёмнай рунню й чорнай цаліной,
І холад лёгкі ў косах прамяністых
Разліла сонца хваляй нежывой.

2 рад

 

Паветра дыхае пяшчотай,

Палоняць пацеркі рабін.

А восень лашчыць пазалотай,

Час лістападавых хвілін.

 

І апранае ў колер словы:

Барвовы, жоўты, залаты.

Малітву шэпчуць, як замову,

Расфарбаваныя лісты.

 

Відаць, сабраліся ў вырай,

Ды час назад не павярнуць…

З апошняй той малітвай шчырай

Лісточкі долу ўпадуць…

Лёля Багдановіч

 

 

3 рад

Свой водар вясновы ўжо выпіла лета,
І восень журбою лягла на бары.
Вятрамі халоднымі сумна апеты,
Лес адзінокі смугою гарыць.

Дымяцца тужліва туманныя далі.
Нябёсаў задумных там спіць сінява.
Самотныя хвоі трывогу схавалі.
Запахла зямлёю сырая трава…

Такім неспатольным здаецца маўчанне
Лесу і неба, зямлі і вады,
Што чуецца ветрыку ў лёгкім дыханні,
Як ціха дрыжаць і ўздыхаюць лісты.

-          Якую ролю адыгрываюць складаназлучаныя сказы ў вершах?

(з’яўляюцца сродкам стварэння вобразнай, канкрэтна-пачуццёвай карціны, эстэтычнага ўздзеяння на чытача, плаўага пераходу думак, выражэння пачуццяў)

 

Падагульненне

  1. Якія сказы называюцца складаназлучанымі?
  2. Колькі граматычных частак можа быць у складаназлучаным сказе?
  3. Назавіце сродкі сувязі частак складаназлучанага сказа.

(Злучальныя злучнікі і інтанацыя)

 

Фізультхвілінка: з частак сказаў, развешаных па класе, саставіць складаназлучаныя сказы. Назваць сродкі сувязі.

 

Настрой выдатны сёння, і хочацца спяваць!

 

То прасвятлее неба трошкі, то хмара зноў заслоніць свет.

 

Лісты ападаюць, а верас цвіце і цвіце.

 

К ночы вецер сціхаў, затое пачаў накрапваць дождж.

 

Тэст

№1.  Як называецца раздзел навукі аб мове, у якім вылучаецца будова і значэнне сказаў?

а) граматыка;

б) фанетыка;

в) марфалогія:

г) сінтаксіс;

д) пунктуацыя?

№2 Якую функцыю выконвае сказ?

а) паргрэсіўную;

б) камунікацыйную?

№3 Якія злучнікі звязваюць часткі складаназлучанага сказа?

А) злучальныя;

Б) падпарадкавальныя.

№4 У якім сказе перад злучнікам і патрэбна коска?

а) Сярод гнілой восені выдаюцца часам ясныя і  светлыя дні

б) Яркае сонца шчодра лье на зямлю сваю цеплыню і святло, і сагрэтая яго ласкай зямля адказвае хмельным буяннем жыцця.

в) На гэты раз нечакана ярка і святочна запунсавела гронкамі любімая рабінавая алейка Стэфана Пашкевіча.

Адказы:

1 Г, 2 Б, 3 А, 4 Б

 

Падагульненне.

-          Пра якія віды складаных сказаў мы сёння пагаварылі.

-           Складаназлучаны сказ – гэта сказ …

-          Назавіце сродкі сувязі частак складаназлучанага сказа.

Так, на прыкладзе тэкстаў, прысвечаных восені, мы прасачылі за асаблівасцямі складаназлучанага сказа, яго будовай, сродкамі сувязі частак. Вызначылі, што складаназлучаныя сказы дапамагаюць больш плаўнаму, вобразнаму, паслядоўнаму стварэнню маляўнічых карцін прыроды.

 

Дамашняе заданне.

Дома стварыць па пачатку тэкст мастацкага стылю тыпу разважанне, выкарыстоўваючы складаназлучаныя сказы.

 

Я думаю пра восень. Мабыць, памыляюцца тыя паэты, якія бачаць у восені толькі адно заміранне жыцця. Здаецца, усё ідзе якраз наадварот. Жыццё ў гэтую пару не замірае, а нараджаецца. Яно проста стаіць перад пачаткам новага, яшчэ шырэйшага круга.

Восень — гэта ростані на вечных дарогах старога і новага жыцця…

 

Выстаўленне адзнак

 

Рэфлексія

Працягні любыя два меркаванні:

  1. Мне здаецца, што ў гэтай тэме галоўным з’яўляецца…
  2. На ўроку мяне асабліва здзівіла і ўразіла тое, што…

3.   Для мяне гэта тэма складаная, таму што…

4.   Да пачатку ўрока я думаў(ла), што…, цяпер мяркую, што…

 

 

 


     


 

СВИДЕТЕЛЬСТВО о государственной регистрации информационного ресурса номер 5141202794 ЗДЕСЬ

Дата регистрации 13.06.2012

Дата актуализации 28.11.2024

© Отдел образования администрации Центрального района г. Гомеля. Cредняя школа № 66 г. Гомеля  school66@gomel.centroo.by